Вялікі экран і шмат карысных функцый — паглядзіце, як выглядае новы прэміяльны фітнэс-бранзалет Honor ФОТА

Аўтар: NN.by, фота Надзеі Бужан

HONOR Band 6 — гэта самы інавацыйны прадукт у лінейцы разумных гаджэтаў. Ён адкрывае шырокія магчымасці для маніторынгу здароўя, а таксама матывуе карыстальнікаў падтрымліваць фізічную і псіхалагічную форму. Бранзалет абсталяваны вялікім дысплеем з дыяганаллю 1.47 цалі і шырокім наборам функцый, а ёмістая батарэя прылады дазваляе яму працаваць да 14 дзён без падзарадкі. 

Поўнафарматны AMOLED-дысплэй з разрозненнем 194x368 гарантуе выразны і яркі малюнак. Плошча дысплэя павялічана на 148% у параўнанні з папярэдняй мадэллю. Шкляны экран з адмысловым пакрыццём абараняе гаджэт ад забруджванняў і адбіткаў, а таксама падкрэслівае яго ўнікальны стыль. А сіліконавы гіпаалергенны раменьчык робіць камфортным выкарыстанне гаджэта на працягу ўсяго дня. 

HONOR Band 6 даступны ў трох колерах: чорны метэарыт, пясчаны шэры і каралавы ружовы. Таму кожны карыстальнік можа выбраць варыянт, які адлюстроўвае яго ўнікальны стыль. Да таго ж у гаджэце ёсць вялікая бібліятэка цыферблатаў.

Функцыі для маніторынгу здароўя

Фітнэс-бранзалет ідэальна падыходзіць для людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе. HONOR Band 6 можа вызначаць узровень кіслароду ў крыві, што асабліва важна падчас пандэміі. Аптычны датчык сардэчнага рытму і спецыяльны алгарытм аналізу падтрымліваюць бесперапынны маніторынг сардэчнага рытму і папярэджваюць карыстальнікаў пры выяўленні анамалій. Акрамя пульсу і сардэчнага рытму, гаджэт дазваляе сачыць за стрэсам і здымаць напружанне з дапамогай праграмы дыхальных практыкаванняў.

HONOR Band 6 таксама абсталяваны наборам функцый адсочвання сну, якія фіксуюць дадзеныя аб штодзённым сне карыстальнікаў: фазы глыбокага, лёгкага і хуткага сну, час няспання. Гаджэт дае персаналізаваныя ацэнкі якасці сну і прапановы для яго паляпшэння.

Для тых, хто вядзе здаровы лад жыцця

Для фанатаў фітнэсу HONOR Band 6 — проста ідэальная прылада. Яна адсочвае актыўнасць і падтрымлівае 10 рэжымаў трэніровак, уключаючы бег, хаду, язду на ровары, плаванне і нават веславанне. Падчас трэніровак бранзалет выдае вычарпальныя звесткі ў рэжыме рэальнага часу, якія дазваляюць дасягаць пастаўленых мэтаў.

Прылада валодае абаронай ад трапляння вільгаці і дазваляе апускацца на глыбіню да 50 метраў, таму падыходзіць для плыўцоў дзякуючы сваёй здольнасці адсочваць актыўнасць трэніроўкі па плаванні. HONOR Band 6 таксама можа аўтаматычна распазнаваць шэсць розных рэжымаў трэніроўкі і нагадваць карыстальнікам аб неабходнасці адсочваць сваю актыўнасць.

Выдатны памочнік

На адной зарадцы HONOR Band 6 можа працаваць да 14 дзён у звычайных умовах выкарыстання і да 10 дзён пры інтэнсіўным выкарыстанні. Гаджэт абсталяваны тэхналогіяй хуткай зарадкі: 10 хвілін зарадкі гарантуюць 3 дні выкарыстання бранзалета.

Пры падключэнні да тэлефона HONOR Band 6 прапануе набор лайфхакаў, якія спрашчаюць выкананне штодзённых задач. Напрыклад, функцыя аддаленага кіравання камерай дазваляе рабіць здымкі проста з бранзалета. Таксама з гаджэта можна кіраваць прайграваннем музыкі, апавяшчэннямі аб званках або паведамленнях, усталёўваць будзільнік і праглядаць прагноз надвор'я.

Продажы HONOR Band 6 у Беларусі стартуюць 7 мая. Прылада будзе даступна ў сетках афіцыйных партнёраў HONOR — МТС«5 Элемент», «Электрасіла», «На сувязі» і ў інтэрнэт-краме 21vek.by па кошце ў 159 рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?