Фота The Reuters

National Geographic, адна з найбольш уплывовых геаграфічных арганізацый свету, пачне адзначаць на картах пяты акіян — Паўднёвы. Так навукоўцы назвалі воды каля Антарктыды да 60 градусаў паўднёвай шырыні, паведамляе National Geographic.

Даследчыкі спрачаліся на працягу многіх гадоў. Некаторыя лічылі воды каля Антарктыды самастойным акіянам, а іншыя ўспрымалі іх як паўднёвы працяг Індыйскага, Ціхага і Атлантычнага акіянаў.

Аднак навукоўцам удалося выявіць, што воды вакол Антарктыды ўнікальныя па складзе, таму мэтазгодна іх вылучыць у асобны акіян.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?