Фота pixabay.com

Брытанія пачала паступова скарачаць продаж высокамагутных галагенавых лямпачак у 2018 годзе. Цяпер рытэйлеры не здолеюць прадаваць большасць астатніх відаў галагенак, напрыклад кухонныя лямпы, піша ВВС.

Новыя меры — частка пераходу да энергазберагальных светладыёдных лямпачак. Цяпер яны складаюць дзве траціны ўсіх лямпачак, якія прадаюцца ў Брытаніі, але, як чакаецца, да 2030 года гэтая лічба дасягне 85%. Такія лямпы працуюць у пяць раз даўжэй, чым галагенавыя, і даюць такі ж узровень асвятлення, але пры гэтым ужываюць да 80% менш энергіі.

Зніжэнне ўзроўню выкідаў, якое атрымаецца ў выніку адмовы ад галагенавых лямп, эквівалентна выніку, які б дало зніжэнне больш чым на паўмільёна колькасці машын на брытанскіх дарогах. Гэта частка пакета мер, які дазволіць карыстальнікам эканоміць грошы і будзе, акрамя ўсяго іншага, уключаць права на рамонт тавараў, новыя маркіроўкі энергаэфектыўнасці і больш высокія стандарты энергаэфектыўнасці для электрабытавой тэхнікі, тэлевізараў і іншых прыбораў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?