Суддзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады.

У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі ў лістападзе за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў.

Да гэтага яго затрымлівалі 8 мая 2020 года проста ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

Гэта былі адны з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў. 

Падтрымаць Алега Аляксандравіча Краўцова можна па адрасе: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.

Чытайце таксама:
Фельчар з Ліды, які сядзіць па «рэйкавай справе»: У кожнай камеры свае законы, культура, побыт, багацце