Першапачаткова пчолам далі магчымасць самастойна пакінуць кола агляду. Пагатоў у панядзелак у парку быў выходны дзень, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Большая частка зляцела, аднак да аўторка там заставалася яшчэ траціна рою, таму ў сітуацыю вымушаныя былі ўмяшацца супрацоўнікі МНС.

Падраздзяленне прыбыло туды ўвечары. Спатрэбіліся каленчаты пад'ёмнік для вышыні да 35 м, ахоўны касцюм пчаляра і пыласос. Выратавальнік падняўся на атракцыён і сабраў пчол з дапамогай спецтэхнікі.

Пчол выпусцілі жывымі як мага далей ад дзіцячага парку, а паражніны ў канструкцыі запоўнілі мантажнай пенай. Работнікам парку параілі яшчэ пару дзён прыглядаць за колам. 

Сёння атракцыён будзе працаваць па звычайным раскладзе.