«Ганька жыве з мамай, без бацькі, трывае голад, цяжкасці. З-за хваробы памірае мама, і дзяўчынка застаецца адна. Шмат выпрабаванняў выпадае на долю дзяўчынкі, але з-за гэтага кніга не становіцца ні сумнай, ні цяжкай, бо аповесць, перш за ўсё, пра цудоўных людзей, дзівосы прыроды, здольнасць заставацца чалавекам у няпростых абставінах», — распавялі БелТА ў выдавецтве.

Кніга ўпрыгожана ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Калі аповесць рыхтавалі да друку 55 гадоў таму, мастак быў студэнтам і стаў першым яе ілюстратарам. Малюнкі той пары і выкарыстаныя ў афармленні кнігі. 

Акрамя таго, у кнізе кароткая інфармацыя аб Алене Васілевіч. На сёння яна найстарэйшая дзіцячая пісьменніца не толькі Беларусі, але і планеты [ёй 98 гадоў].

«Абавязкова прачытайце звесткі — там шмат ключыкаў да разумення культавай аповесці, а таксама характару і лёсу яе гераіні», — падкрэслілі на прадпрыемстве.