Фота Мінздароўя

У аэрапорце груз сустракалі галоўны доктар Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Мінздароўя Эдуард Вальчук і пасол ААЭ Махамед эдзь-Шахі, паведамляе Мінздароўя.

«Дружалюбны крок салідарнасці ў імя здароўя ўрада ААЭ, Міжнароднага руху Чырвонага Паўмесяца і Пасольства ААЭ, значны для нашай краіны», — адзначыў Эдуард Вальчук.

Інактываваная вакцына кітайскай вытворчасці Sars-CoV-2 «Vero Cell», акрамя Кітая, ухвалена да выкарыстання больш чым у 10 краінах свету: ААЭ, Бахрэйне, Егіпце, Іарданіі, Венгрыі.

Яе разам з расійскім «Спутнікам» выкарыстоўваюць у беларускіх паліклініках.