Віктар Шалкевіч (злева) і Юрый Мянько (справа). Фота: «Твой стыль»

Акцёр Тэатра лялек Юрый Мянько памёр 6 чэрвеня на 59-м годзе жыцця. Пра гэта трупе паведаміла жонка акцёра, піша hrodna.life.

«Цяжка паверыць, што гэта здарылася. Гэта навіна стала цяжкім ударам… Ці варта гаварыць аб тым, якім акцёрам ён быў? Пэўна ўсе памятаюць яго на сцэне, асабліва ў спектаклях «Тутэйшыя» і «Магічнае люстра пана Твардоўскага», — напісалі калегі ў Instagram.

***

Юрый Мянько нарадзіўся 23 жніўня 1962 года ў вёсцы Сямёнаўка Бераставіцкага раёна. У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці акцёр тэатра лялек. У тым жа годзе распачаў працу ў абласным тэатры лялек у Гродне. Граў у спектаклях: «Тутэйшыя», «Таямніца Снежнай каралевы», «Чырвоны капялюшык», «Залаты ключык», «Магічнае люстра пана Твардоўскага» і іншых.