Фота pixabay.com.

Згодна з новай працай навукоўцаў, у большасці выпадкаў кавід уплывае на псіхічнае здароўе, і гэты ўплыў часцей сустракаецца ў выпадку лёгкай формы хваробы. Таксама, паводле дадзеных з 215 даследаванняў, у 43% хворых на кавід сустракаецца страта нюху, у 40% — слабасць, у 38% — стомленасць, а ў 37% — страта смаку. Іншыя распаўсюджаныя праявы хваробы ўключаюць у сябе боль у мускулах (25% пацыентаў), дэпрэсію (23%), галаўны боль (21%) і трывожнасць (16%).

Кіраўнік даследавання доктар Джонатан Роджэрс з Універсітэцкага каледжа Лондана тлумачыць, што, згодна з чаканнямі навукоўцаў, уплыў кавіду на нервовую сістэму і псіхіку павінны быў быць больш моцны ў людзей з цяжкай формай хваробы, але некаторыя сімптомы, наадварот, больш праяўляюцца ў лёгкіх выпадках. Як кажа Роджэрс, «здаецца, што сітуацыі, калі кавід уплывае на псіхічнае здароўе і мозг — гэта хутчэй норма, чым выключэнне», піша sky.com.

Паралельна з гэтым супрацоўнікі Універсітэцкага каледжа Лондана прэзентавалі іншае даследаванне. Яно паказала, што пасля перанесенага кавіду рызыка паўторнага захворвання падае на тэрмін да дзесяці месяцаў, але, тым не менш, некаторыя людзі ўсё-ткі хварэюць раней за гэты тэрмін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?