Затрыманы дырэктар друкарні

«З восені мінулага года 39-гадовы дырэктар прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы друкаваў незарэгістраваныя газеты, стыкеры і ўлёткі, выкарыстоўваючы абсталяванне фірмы», — заяўляюць у МУС. Сцвярджаецца, што надрукаваную прадукцыю распаўсюджвалі кур'еры па ўсёй краіне. Цяпер праваахоўнікі шукаюць чалавека, які замаўляў гэтыя паслугі.

Сілавікі звязваюць гэтае затрыманне з затрыманнем жыхара пасёлка Атоліна, якога ўзялі ў сакавіку недалёка ад сталіцы падчас развозкі газет. У яго канфіскавалі больш за 15 тысяч газет, 12 тысяч палітычных улётак і 4,5 тысячы стыкераў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?