Фота ByteDance

Разумныя лямпы імкліва набіраюць папулярнасць пасля таго, як кампанія ByteDance анансавала іх у кастрычніку летась. Лямпа каштуе 120 даляраў, мае дзве камеры і па сваіх функцыях падобная да Alexa ад Amazon.

Лямпа актыўна рэкламуецца ў Кітаі як неабходная прылада для занятых бацькоў, якія не могуць заўсёды знаходзіцца дома і кантраляваць вучобу свайго дзіцяці, піша The Wall Street Journal.

Адна камера накіраваная на дзіця, а другая паказвае від зверху, што дазваляе бацькам сачыць за дзецьмі, калі яны вучацца, у рэжыме рэальнага часу. Да кожнай лямпы прымацываны экран памерам са смартфон, які выкарыстоўвае штучны інтэлект, каб даваць дзецям рэкамендацыі па хатніх заданнях. Больш за тое, некаторыя бацькі наймаюць чалавека, які дыстанцыйна адсочвае іх дзяцей падчас вучобы з дапамогай разумнай лямпы. Таксама можна даплачваць настаўнікам, каб яны назіралі за працэсам.

Базавая версія лямпы стала звышпапулярнай у Кітаі. Нядаўна выйшла абнаўленне, якое дазваляе лямпе дасылаць фотаздымкі бацькам, калі іх дзеці пачынаюць гарбаціцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?