Майскі нумар «Нашай гісторыі» натхнёны фігурай Нэльсана Мандэлы: чалавек правёў у турмах 27 год — і ўсё дзеля таго, каб яго радзіма стала вольнай. Увогуле, увесь нумар выйшаў паэтычна-натхняльным, якія асобы ў ім: Уладзімір Дубоўка, Аляксандр Надсан, Іосіф Бродскі!

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):

  • у суботу, 5 чэрвеня, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы. 

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.

Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму неўзабаве запрацуе ўласная сістэма падпіскі

Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Аформіць падпіску можна трыма спосабамі.

1. Усіх, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы папросім зайсці на сайт Nashakrama.by (ён запрацуе ў чэрвені, мы абавязкова гучна паведамім пра гэта і на сайце, і ў сацсетках — сачыце!), выбраць часопіс і перыяд падпіскі і аплаціць анлайн. 

2. Хто не карыстаецца інтэрнэтам, можа выразаць квітанцыю ў нізе старонкі апошніх нумароў часопіса, запоўніць, аплаціць у любым банку і даслаць яе нам. Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце, ці яе копію, ці яе нумар. Наш адрас: 220004, Мінск, а/с 62.

3. Аформіць падпіску, прыйшоўшы на штомесячны продаж часопісаў у Рэдакцыі. Аплата наяўнымі.

Кошт падпіскі — 7 рублёў за нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за шэсць нумароў.

Вось шлях для аплаты (у банку ці ў сваім інтэрнэт-банкінгу «адвольны плацеж» ці «плацеж па рэквізітах» — «произвольный платеж» ці «платеж по реквизитам»):

Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001

BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя» на перыяд……..

Сума плацяжу:……..

! Вельмі просім усіх, хто ўмее, карыстацца спосабам 1. Пры ім будзе меней збояў і меншая нагрузка на калектыў Рэдакцыі пры апрацоўцы заказаў.

Як я буду атрымліваць часопіс?

Перад выхадам №7 (гэта ў канцы ліпеня), з вамі звяжуцца і дамовяцца на больш зручны для вас спосаб. Тры асноўныя:

  • кур'ер прыедзе да вас і кіне часопіс у паштовую скрыню;
  • мы адправім вам часопіс у канверце па пошце;
  • вы забераце яго самі ў цэнтры Мінска.

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?