Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкулам пра кіраўніка руху супраць апартэіду Нэльсана Мандэлу.

Пры жыцці гэты чалавек стаў легендай: прэзідэнты і каралі, зоркі і чэмпіёны — усе хацелі пасябраваць з тым, хто 27 гадоў прабыў у турме і не зламаўся. Сакрэт Мандэлы быў у вялікай працы над сабой і нязломнай веры ў справядлівы фінал, піша Паўліна Скурко.

А вось яшчэ артыкулы свежага нумара «Нашай гісторыі» (5/2021):

— «Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся». Уладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках. Піша Ганна Севярынец

— «Галоўнае — веліч задумы». Іосіф Бродскі: як цкаванне «цудоўна няправільнага» паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым.

— Годнасць і энергія. Рэпінскага «Беларуса» разбірае мастацтвазнаўца Надзея Вусава.

— Цуды пад Лаўрышавам. Як імперская бюракратыя ліквідавала беларускую Фатыму ў зародку.

— Пяць версій пра шпіёна Пянькоўскага.

— Турыстычныя кірункі: Нубія.

— Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве. Піша Аляксей Бацюкоў.

— Палын. І пах расстання і абсэнту. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.

— Ягайла, які хацеў пабачыць мора…

— «Яе апазналі толькі па хлопчыку»…

— Сакрэтныя абеды прэзідэнта Мітэрана…

Гэты нумар часопіса можна набыць і ў кнігарнях, у некаторых супермаркетах і ў прыватных распаўсюднікаў. А ў Магілёўскай вобласці — у шапіках «Саюздрука». 

Вось спіс кнігарань. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісвацца на ліпень трэба ўжо праз Рэдакцыю. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі.

Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.

Аформіць падпіску можна будзе двума спосабамі.

1. Усіх, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы папросім зайсці на сайт Nashakrama.by (ён запрацуе ў чэрвені), выбраць часопіс і перыяд падпіскі і аплаціць анлайн.

Зрабіць гэта трэба будзе не пазней за апошні дзень месяца, што папярэднічае месяцу, на які вы падпісваецеся.

2. Хто не карыстаецца інтэрнэтам, той можа выразаць квітанцыю ў нізе старонкі часопіса, запоўніць, аплаціць у любым інфакіёску, банку ці на пошце і даслаць яе нам.

Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце ці яе копію або ўпішыце нумар квітанцыі ў графу на адвароце падпіснога абанемента.

Наш адрас: 220004, Мінск, а/с 62.

Кошт падпіскі праз Рэдакцыю будзе 7 рублёў за 1 нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за 6 нумароў.

Вось шлях для аплаты

(у АРІПе праз «адвольны плацеж» — «произвольный платеж»): Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001 BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя»

на перыяд …….. Сума плацяжу: ……..

Вельмі просім усіх, хто ўмее, карыстацца спосабам 1. Пры ім будзе меней збояў і меншая нагрузка на калектыў Рэдакцыі пры апрацоўцы заказаў.

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага.

І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?

1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.

2) Думайце, дзе набудзеце 5-ы нумар «Нашай Гісторыі» з Мандэлам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?