Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

Чытайце: Румас не знайшоў працу ў Лондане і ўжо месяц жыве ў Кіеве. Дома ў Мінску быў вобшук

Што ён рабіў у Мінску? Невядома. Тут ён пабыў пару дзён і зноў выехаў. Гэтую інфармацыю ён пацвердзіў «Нашай Ніве». 

«Так, я быў у Мінску, але цяпер у Маскве», — сказаў Румас. 

Ён таксама адхрышчваецца ад існавання пераследу:

«Пытанні да мяне з боку праваахоўных органаў выдумляюць журналісты. Іх не было і няма», — пераконвае экс-прэм'ер. 

Пры гэтым вядома, што былы прэм'ер праз Лондан адправіўся ў Кіеў. Гэта адбылося пасля таго, як органы пачалі затрымліваць яго былых калег з Банка развіцця, а ў яго самога дома прайшоў вобшук.

«На наступным тыдні зноў збіраюся ў Кіеў, у мяне там праект», — кажа Румас. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?