Навукоўцы лічаць неабходным правесці дадатковыя даследаванні, каб выявіць першакрыніцу пандэміі. Біёлагі перакананыя, што нельга выключаць магчымае лабараторнае паходжанне каранавіруса. Веданне таго, як узнік кавід, можа мець вырашальнае значэнне для стварэння глабальных стратэгій па зніжэнні рызыкі будучых успышак вірусаў.

У лістападзе 2020 года былі апублікаваныя вынікі сумеснага даследавання СААЗ і Кітая, прысвечаныя паходжанню каранавіруса. Аднак інфармацыю для першага этапу даследавання збірала кітайская палова каманды, а астатнія даследчыкі ўжо абапіраліся на іх аналіз. Не было ніводнага выніку, па якім адназначна можна было б вызначыць першакрыніцу пандэміі. Але даследчыкі ацанілі лабараторнае паходжанне як «малаімавернае», што, на думку біёлагаў, з’яўляецца беспадстаўным.

Вядучыя спецыялісты заклікаюць, каб даследаванне было празрыстым, аб’ектыўным і заснаваным на дакладных звестках.

Сярод тых, хто падпісаў ліст, — адзін з самых вядомых спецыялістаў па каранавірусах Ральф Бэрык.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?