«Моцныя навіны»

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца — пракурор Жураўлёва.

Нагадаем, 16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна нехта спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі яго асобу. Гэта быў прадпрымальнік Георгій Васіленка.

26 лістапада мінулага года суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў прадпрымальніка Васіленку да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу — «хімія». І толькі значна пазней, верагодна дзякуючы аналізу відэазапісаў з камер назірання, стала вядома, што ён дзейнічаў не адзін.

А затым, пасля доўгага вывучэння запісаў, міліцыя адшукала яшчэ аднаго чалавека, які ўздымаў сцяг на флагштоку ў Гомелі на Плошчы Леніна. Гэта быў Кірыл Брыг.

Падчас судовых спрэчак ён прызнаў віну.

Сёння быў вынесены прысуд: паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя «хімія»).