Бегчы трэба будзе ўздоўж набярэжнай Свіслачы. Выдача нумароў пачнецца ў 9 гадзін раніцы, старт забегу запланаваны на 11 гадзін.

Чакаецца, што забег збярэ на дыстанцыі каля тысячы чалавек. Для іх падрыхтуюць багатую інтэрактыўную праграму з мноствам актыўнасцящ і забавак, а таксама правядуць бегавую размінку.

Дыстанцыю змогуць пераадолець дарослыя і падлеткі ад 14 гадоў. Дзеці ад 7 да 13 гадоў пры згодзе бацькоў змогуць прабегчы кароткі маршрут у 420 метраў.

Для ўдзелу ў забегу трэба па 3 чэрвеня прайсці рэгістрацыю ў інтэрнэце. Першыя 200 чалавек атрымаюць бясплатныя футболкі. 

Самых хуткіх бегуноў ўзнагародзяць: пераможцы і прызёры (першыя тры месцы) сярод мужчын і жанчын атрымаюць не толькі медалі і дыпломы, але і каштоўныя прызы ад партнёраў марафону. Удзельнікі дзіцячага забегу таксама пазмагаюцца за памятныя ўзнагароды.

«Зялёны марафон» рэгулярна праводзіцца БПС-Сбербанкам у розных гарадах Беларусі. Забег ўвасабляе прынцыпы ESG - экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання. Што важна, мерапрыемства дазваляе ўцягнуць людзей у ажыццяўленне добрых спраў і тым самым рабіць унёсак у развіццё сацыяльна-адказнага грамадства.