Аляксандр Цялега

Гэта Аляксандр Цялега, ураджэнец Барысава, які працаваў доктарам у расійскім Нарыльску. Вярнуўся ў Беларусь, быў затрыманы, выстаўлена абвінавачанне па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады);

Уладзіслаў Шынковіч — асуджаны судом Навагрудскага раёна на паўтары года хіміі па арт. 391 КК (Абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;

Сяргей Хаванскі — асуджаны судом Ленінскага раёна Гродна на два гады хіміі па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;

Арцём Касач — асуджаны Віцебскім абласным судом (у выніку апеляцыі на прысуд першай інстанцыі і замены пакарання) на паўтары гады хіміі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;

Яўген Люцкі — асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні прысудам Віцебскага абласнога суда па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці — супрацоўнікі МУС), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і ч. 1 арт. 366 (Пагрозы гвалтам у дачыненні да прэзідэнта, у мэтах перашкодзіць ягонай законнай дзейнасці) да пяці гадоў пазбаўлення волі;

Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным і заклікаюць да іх вызвалення.

Агульная колькасць палітвязняў на сёння складае 377.