Любы, хто цалкам вакцынаваны, можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах у памяшканні і на дварэ без маскі або фізічнага дыстанцыявання.

Пры гэтым амерыканцы, якія завяршылі вакцынацыю, павінны працягваць насіць маскі і трымаць дыстанцыю, калі гэтага патрабуюць федэральныя або тэрытарыяльныя законы, а таксама правілы мясцовага бізнэсу. Таксама яны павінны насіць маскі ў грамадскім транспарце, у аэрапортах і на вакзалах.

Цяпер у ЗША адобраны тры вакцыны: Pfizer або Moderna, якія патрабуюць увядзення двух доз, і Johnson & Johnson, якая прадугледжвае ўвядзенне адной дозы.

На дадзены момант хаця б адну дозу вакцыны атрымалі 154 мільёны жыхароў краіны (46% насельніцтва). Цалкам вакцынаванымі лічацца 117,6 мільёна чалавек (35% насельніцтва).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?