Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Міхаіла Фірагі, Вячаслава Папова, Віталя Шыцікава, Валянціна Колба, Вадзіма Чапялевіча, Ігара Гарчанюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і па ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.

Цяпер у Беларусі 369 палітвязняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?