«Я не магу злавацца на Беларусь, а маю намер працягваць рабіць усё магчымае, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. На жаль, у бягучых рэаліях я не магу гэта рабіць у Мінску. З 1 мая маім часовым домам стане Вільня. Вельмі спадзяюся хутка вярнуцца ў свабодную Беларусь», — напісаў ён.

Сяргей Зікрацкі — вядомы беларускі адвакат. Раней ён не браўся за крымінальныя справы, але 2020 год усё змяніў. У канцы сакавіка яго пазбавілі ліцэнзіі — у цяперашніх умовах было б дзіўна, каб гэтага не здарылася.

Чытайце таксама: «Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс». Інтэрв’ю з адвакатам Сяргеем Зікрацкім, якога пазбавілі ліцэнзіі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?