«Я маю на ўвазе ўсіх. І царкоўную ўладу, і свецкую ўладу. І духавенства, і свецкіх. І ўсякіх начальнікаў — вялікіх і малых. 

Выкананне начальніцкіх функцый, якія патрабуюць у тым ліку часам абмежавання волі іншых, не можа суправаджацца асабістай ганарыстасцю і ўзнясеннем, тады ўлада становіцца тыраніяй», — заявіў ён.

Патрыярх Кірыл адзначыў, што ў вернікаў ёсць нямала перашкод і спакусаў на шляху да царквы, у тым ліку «спакуса ўладай». Ён дадаў, што царква павінна пазбягаць удзелу ў палітычнай барацьбе, якая становіцца фактарам, што раздзяляе народ.