Фота Надзеі Бужан

Яго словы цытуе тэлеграм-канал ведмамства.

Ён параіў абмежаваць, наколькі гэта магчыма, наведванне месцаў масавага збору людзей, выконваць дыстанцыю, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны ў выглядзе медыцынскіх масак або павязак, рэспіратараў, а таксама ўжываць сродкі дэзынфекцыі, у тым ліку пры вільготных уборках у дамах.

«Але самае галоўнае — каб грамадзяне векам за 60 гадоў, а таксама тыя, што маюць хранічныя захворванні, па меры магчымасці абмежавалі сваё знаходжанне ў месцах масавага збору насельніцтва», — дадаў галоўны дзяржаўны санітарны доктар.

Гэтыя рэкамендацыі таксама тычацца і тых, хто перахварэў і быў вакцынаваны.

Аляксандр Тарасенка адзначыў, што ў мінулым годзе рэлігійныя арганізацыя накіравалі рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі, а ў гэтым годзе ў напярэдадні парваслаўнага Вялікадня пра іх нагадалі.

У прыватнасці, рэкамендуецца па магчымасці абмежаваць колькасць наведвальнікаў рэлігійных арганізацый (не больш за 50% ад запаўняльнасці) або арганізаваць аўдыё-, відэатрансляцыі набажэнстваў. Наведвальнікам варта расказаць аб захаванні бяспечнай сацыяльнай дыстанцыі не менш за 1-1,5 м і аб выкарыстанні масак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?