Зборная Беларусі сёння ўначы перамагла Латвію 6:2. Гэта другая перамога на турніры. Яны таксама выйгралі ў Швейцарыі і прайгралі Швецыі.

Беларусь набрала шэсць балаў і, хоць застаўся матч з Канадай 2 мая, забраніравала месца ў плэй-оф.

Каманда згуляе ў чвэрцьфінале трэці раз (усе — запар), аднак яшчэ ні разу не праходзіла далей гэтай стадыі, піша Tribuna.com