На змену Calibri кампанія прапаноўвае 5 новых арыгінальных шрыфтоў: Tenorite, Bierstadt, Skeena, Seaford и Grandview. Карыстальнікі могуць прагаласаваць за ўпадабаны шрыфт у твітары кампаніі.

Шрыфт, які збярэ большасць галасоў, будзе стаяць па змоўчанні ў праграмах Microsoft Office у 2022 годзе.

Шрыфт Tenorite кампанія параўноўвае з Times New Roman, які з’яўляецца папярэднікам Calibri.

Пры стварэнні шрыфту Bierstadt аўтары натхняліся швейцарскай тыпаграфікай сярэдзіны ХХ стагоддзя.

А Grandview мае элементы класічных нямецкіх дарожных і чыгуначных указальнікаў.

Усе шрыфты дададуць у тэкставы рэдактар, але па змоўчанні будзе адзін з іх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?