Фота Depositphotos.com

Навукоўцы сцвярджаюць, што глабальнае пацяпленне паскарае страту высакагорных і высакашыротных ледавікоў, якія закрануць прыбярэжныя раёны па ўсёй планеце і стануць прычынай вялізных патокаў талай вады, дзе жывуць сотні мільёнаў чалавек.

З 2000 да 2019 года ледавікі па-за межамі Грэнландыі і Антарктыды гублялі 267 гігатон ільду штогод, а гэта эквівалентна павышэнню ўзроўню мора на 21%. Аўтары даследавання, апублікаванага ў часопісе Nature, заявілі, што страта ледавікоў за апошняе дваццацігоддзе эквівалентна апусканню паверхні Англіі на 2 метры штогод.

Даследчыкі выявілі, што тэмпы раставання ледавікоў за межамі Грэнландыі і Антарктыды павялічыліся з адной трэцяй метра за год у 2000 да дзвюх трэціх метра ў 2019 годзе. Гэта значыць, што кожнае дзесяцігоддзе растае на 62 гігатоны льду больш.

У даследаванні выкарыстоўваліся звесткі са спадарожнікаў NASA, а таксама новыя статыстычныя метады для трохмерных тапаграфій, якія ахопліваюць 99,9% ледавікоў свету. На сённяшні дзень гэта самая дакладная і ўсебаковая ацэнка 217 175 ледавікоў планеты.

Аўтары даследавання перакананыя, што вынікі вывучэння з’яўляюцца папярэджваннем для чалавецтва. Для многіх рэгіёнаў ледавікі — аддаленая з’ява, але іх раставанне ўплывае на глабальны водны цыкл, што ў выніку можа прывесці да значных змен або знішчэння экасістэм.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?