Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

2 вялікія спелыя бананы

50 мл алею

70 г цукру

150 г мукі

2 чайныя лыжкі разрыхляльніку

2 чайныя лыжкі карыцы

50 г разынак ці іншай сушанай садавіны на ваш густ

  1. Расцісніце бананы відэльцам у вялікай місцы, дадайце алей, цукар і перамяшайце да аднароднай масы.
  2. Дадайце муку, разрыхляльнік, карыцу і сушаную садавіну. Перамяшайце ўсе інгрэдыенты.
  3. Выкладзіце цеста ў формы для кексаў. Запаўняйце формы прыкладна на ¾.
  4. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  5. Выпякайце на працягу 25 хвілін.

Смачна есці!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?