Фота Надзеі Бужан

Ён адзначыў, што яго родныя перажывалі і не разумелі, што адбываецца, піша Tut.by. Ён распавёў, што яго стаўленне да здароўя змянілася — ён займаецца спортам, амаль не ўжывае алкаголь і шмат чытае.

Абвінавачаны сказаў, што пастаянна думае пра сваю дачку і хоча максімальна паказаць ёй бацькоўскую любоў.

Суд прысудзіў музыку Ціму Беларускіх да двух гадоў хатняй хіміі. Другому абвінавачанаму Антону Крывецкаму таксама далі два гады хатняй хіміі.

Хатняя хімія прадугледжвае абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Асуджанага ставяць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі, яму забаронена ўжываць нават слабаалкагольныя напоі. На працягу ўсяго тэрміну яго наведвае міліцыя, пасля 19.00 ён абавязаны знаходзіцца дома. Можна хадзіць на працу або вучобу, але маршрут строга абмежаваны. Кароткатэрміновы выезд у іншы населены пункт магчымы толькі з дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

***

Міліцыя затрымала Ціму Беларускіх 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску. Пры асабістым вобшуку ў якога быў выяўлены гашыш (каля 0,0375 грама) і амфетамін (1,96 г).

Паведамлялася, што наркотыкі спявак і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі работнікі міліцыі. Падчас асабістага ператрусу Цімы быў знойдзены таксама псіхатроп. Сваю віну абвінавачаныя прызналі. Ціма быў адпушчаны пад заклад, а яго таварыш знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама: Судзяць Ціму Беларускіх. Пракурор просіць два гады хатняй хіміі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?