Фота з сайта кампаніі Audi

Красовер Q4 E-Tron з’явіцца ў продажы ў канцы гэтага года.

Электрамабіль зможа праязджаць без падзарадкі крыху больш за 400 кіламетраў. Максімальная магутнасць электраматора базавай мадэлі будзе дасягаць 201 конскую сілу, піша CNN.

Навінка стала не толькі самым танным варыянтам электрамабіляў Audi, але і самым маленькім. Даўжыня Q4 E-Tron усяго 458,8 сантыметраў.

Таксама красовер мае функцыю хуткай зарадкі. Папоўніць запас акумулятара, якога хопіць на 130 км, можна ўсяго за 10 хвілін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?