«Манчэстэр Сіці» абыграў «Барусію» ў гасцявым матчы з лікам 2:1. Першая сустрэча каманд завяршылася з аналагічным лікам — 2:1. Такім чынам, «Манчэстэр Сіці» выйшаў у паўфінал, абыграўшы «Барусію» па суме двух матчаў з агульным лікам 4:2.

«Рэал» і «Ліверпуль», сустрэча якіх прайшла на стадыёне ангельцаў, згулялі ўнічыю з лікам 0:0. «Рэал» выйшаў у паўфінал дзякуючы перамозе ў першай сустрэчы, якая скончылася з лікам 3:1 на карысць іспанцаў.

У паўфінале «Манчэстэр Сіці» згуляе з французскім ПСЖ, Рэал — з «Чэлсі».

Першыя матчы адбудуцца 27 і 28 красавіка, гульні ў адказ пройдуць 4 і 5 мая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?