Рашэнне прынятае па выніках экспертызы, праведзенай спецыялістамі УП ЦЭІЗ, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.

Паўпрадукт вакцыны вырабляецца АТ «Генерыум», якая ўваходзіць у структуру АТ «Фармстандарт». Раней вакцына Спутнік V, вырабленая на гэтай расійскай пляцоўцы, ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і ўжо на працягу некалькіх месяцаў выкарыстоўваецца для вакцынацыі медыцынскіх работнікаў.

Кантроль якасці ажыццяўляўся цэнтрам імя Гамалеі сумесна з РУП «Белмедпрэпараты». Плануецца, што аб'ём вакцыны, якая выпускаецца на беларускім прадпрыемстве, складзе да 500 тыс. доз штомесяц.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?