Большая частка пластыкавых адкідаў трапляе на сметнікі, спальваецца або перапрацоўваецца. Аднак да 18% пластыку трапляе ў атмасферу. Справа ў тым, што пластык не перагнівае, а паступова распадаецца на меншыя часцінкі, у выніку чаго атрымліваецца мікрапластык, які вецер падхоплівае ў паветра.

«Па прынцыпе глабальных біягеахімічных цыклаў, пластмаса цяпер круціцца па спіралі вакол зямнога шара», - адзначаецца ў даследаванні, праведзеным навукоўцамі з Універсітэта штата Юта і Карнэльскага ўніверсітэта.

Гэта значыць, што большая частка пластыку, які трапляе ў мора ці знаходзіцца на сушы, апынаецца ў атмасферы і тым самым стварае патэнцыйную небяспеку для экасістэм. І хоць назіраецца значны прагрэс у распрацоўцы біяраскладальных палімераў, мікрапластык застанецца цыркуляваць у атмасферы яшчэ доўгі час, піша CNN.

Даследчыкі адзначаюць, што яны выявілі мікрапластык ва ўсіх частках свету. І гэтыя пластыкавыя часцінкі перамяшчаюцца па планеце дзесяцігоддзямі.

Як толькі пластык трапляе ў атмасферу, ён можа заставацца ў паветры да шасці дзён. За гэты час часцінкі перамяшчаюцца праз акіяны і кантыненты, а затым асаджаюцца на зямлю. Згодна з даследаваннем, больш за ўсё мікрапластыку асаджаецца ў ЗША, Еўропе, Індыі і Усходняй Азіі.

Невядома, якія наступствы гэта можа мець для здароўя чалавека і экасістэм. Але часціцы з’яўляецца пераносчыкамі забруджвальных рэчываў, удыханне якіх можа прыводзіць да росту хранічных захворванняў лёгкіх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?