Раней старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў) заклікаў вернікаў не баяцца прычашчацца падчас пандэміі. Прыгатаваныя для прычасця хлеб і віно, паводле царкоўнага вучэння, святыя і могуць уздзейнічаць на чалавека толькі станоўча.

«Мы ні ў якім разе не падвяргаем сумневу гаючую сілу святых Хрыстовых таямніц! І доказам служыць тая акалічнасць, што пасля прычашчэння нашы дыяканы спажываюць Святыя дары з агульнай чашы [пасля літургіі і прычасця пакінутыя незапатрабаванымі хлеб і віно не знішчаюцца, а ўжываюцца ў ежу святарамі], і ні адзін з іх не захварэў і ніколі не захварэе, — адзначыў патрыярх. — Паколькі я служу без дыякана, я спажываю Святыя дары без усялякага сумневу, з поўнай упэўненасцю ў тым, што, прычашчаючыся Цела і Крыві Хрыстовай, мы прычашчаемся вялікай святыні, якая не падпадае ні пад якую інфекцыю».

У сакавіку 2020 года патрыярх Кірыл і Сінод РПЦ зацвердзілі інструкцыю, згодна з якой падчас пандэміі прадпісваецца адмова ад цалавання крыжа пасля літургіі, а таксама ўзмацняюцца санітарныя правілы пры здзяйсненні сакрамэнтаў — хросту, прычасця і сабаравання.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?