Фота The Guardian

Труса па мянушцы Дары, які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за свой памер, скралі з дома гаспадыні ў Вустэршыры, паведамляе The Guardian.

Анэт Эдвардс паведаміла паліцыі, што невядомыя скралі труса ўночы з 10 на 11 красавіка. Яна абяцае ўзнагароду £1000 таму, хто знойдзе Дарыя.

Дары мае 1,29 метра ўдоўжкі і важыць больш за 22 кілаграмы. Яго парода называецца «кантынентальны гігант».

69-гадовая Анэт Эдвардс, былая брытанская мадэль, лічыцца гаспадыняй самых вялікіх трусоў у свеце. Яе чатыры трусы афіцыйна былі зарэгістраваныя ў Кнізе рэкордаў Гінэса як самыя вялікія трусы, апошнім з якіх быў Дары.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?