Уладзімір Каранік. Фота Надзеі Бужан

«Ці ўсведамляў я, з чым сутыкнуся? Адназначна так! Свет у цэлым не стаў дабрэйшы, і наіўна меркаваць, што сацыяльныя сеткі з'яўляюцца астраўком высакароднасці, узаемапавагі і памяркоўнасці. Для мяне сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі — гэта працяг рэальнага жыцця, але ніяк не яго замена. Я быў здзіўлены, што для некаторых віртуальнае жыццё стала пераважаць, часам цалкам падмяніўшы рэальнае. Таму адразу акцэнтую, што я заходжу ў фэйсбук для размяшчэння цікавай і карыснай, з майго пункту гледжання, інфармацыі аб рэальным свеце, а не ў імкненні ўцячы ад яго, як гэта, па маім назіранні, робяць многія з заўсёднікаў.

Бачу, што ўзнікалі пытанні, чаму я не адключыў каментары. Адказваю: з прынцыповых меркаванняў. Па-першае, паднялося б сусветнае выццё, што прадстаўнікі ўлады хаваюцца ад народа. А па-другое, хацеў бы перафразіраваць частку вядомага ўказа Пятра I: «Няхай пішуць, каб дурнота, хамства і неадэкватнасць кожнага бачная была…» Калі хтосьці спрабуе каментарамі, як гаворыцца, выбіць мяне з каляіны — гэта пустая задума. 

Пятнаццаць гадоў у таракальнай хірургіі, тысячы гадзін у аперацыйнай і дзесяць гадоў кіраўніцкай дзейнасці сфармавалі непахісную стрэсаўстойлівасць. Тое, што не адразу рэагую на каментары і пытанні, часта тлумачыцца адсутнасцю часу. Пры гэтым заяўляю шчыра: на частку каментароў не адказваю і адказваць не буду, бо яшчэ ў першых класах пачатковай школы ўсвядоміў бесперспектыўнасць дыскусіі ў стылі «сам дурань». На жаль, але мяркуючы па пасажах асобных інтэрнэт-актывістаў, якія часам дасягнулі паважанага ўзросту, не ўсе засвоілі ўрокі з дзяцінства. Таму губляць час на бесперспектыўныя заняткі зусім не хачу», — напісаў Каранік.

Ён таксама адзначыў, што сацыяльныя сеткі не ствараліся для булінгу, цкавання і абраз. Што гэта «не шлях наперад, які ўсім нам неабходны, а шлях у нікуды». І запэўніў, што гэты допіс не стане апошнім на яго старонцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?