Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 33-гадовага мінчука, які з мінулай восені кіраваў Telegram-каналам «Уручча-1», сцвярджае МУС.

Затрыманы распавёў, што з'яўляўся шараговым удзельнікам канала ў месенджары, пакуль яго ўладальнік пад нікам Андрэй не прапанаваў стаць адміністратарам. Андрэй парэкамендаваў для бяспекі весці чат з іншага акаўнта, пасля чаго даў доступ да ўліковага запісу з літоўскім нумарам і інструкцыю па канспірацыі.

Цяпер на жыхара сталіцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за «арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і распаўсюд (рэпост) экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?