Галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Мікалай Канановіч 7 красавіка быў выкліканы ў мясцовае аддзяленне міліцыі ў сувязі з праверкай, якую праводзяць праваахоўнікі, паведамляе БАЖ.

Паводле міліцыі, на сайце выдання знайшлі публікацыю, якая змяшчае рэпост тэлеграм-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Сёння Мікалая Канановіча апыталі ў межах праверкі, але на наступным тыдні выклікаюць у міліцыю зноў.

Друкаваная версія «Газеты Слонімскай» была вымушаная спыніць выхад яшчэ ўвосень, калі ў рэдакцыі адбыўся ператрус і ў выдання забралі тэхніку.