Фота Wikimedia Commons

Дакументальны праект «Сэрца непакорных» («Heart of Invictus») распавядзе пра ўдзельнікаў «Гульняў непакорных» (Invictus Games), якія адбудуцца ў Гаазе ў 2022 годзе.

Прынц Гары заснаваў «Гульні непакорных» у 2014 годзе. Гэта міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для ваенных, якія сталі інвалідамі. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе веславанне, баскетбол на вазках і валейбол седзячы.

У цэнтры сюжэта — жыццё спартсменаў, якія раней былі ваеннымі, падчас падрыхтоўкі да спаборніцтваў.

Прынц Гары будзе выконваць абавязкі прадзюсара, а таксама з’явіцца ў некаторых сцэнах серыяла, паведамляе CNN.

Здымкай серыяла займаецца прадзюсарскі цэнтр Archewell сумесна з відэасэрвісам Netflix. Над праектам таксама працуюць рэжысёр Арланда фон Айзіндэль і прадзюсарка Джаана Натасегара.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?