Thomas Jensen, Unsplash

Цікава, што законапраект знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па… аграрнай палітыцы. Адказны дэпутат, Мікалай Шаўчук, — былы старшыня Полацкага райвыканкама. Да таго як стаць чыноўнікам, ён працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса.

Раней гэта камісія разглядала законы, якія якраз адпавядаюць яе кірунку, — пра селекцыю і насенняводства сельскагаспадарчых раслін, ветэрынарную дзейнасць. Чаму ж пытанні электрасувязі даручылі аграрнікам?

«У нас часам трапляюцца такія парадаксальныя рэчы. Гэта абумоўлена тым, каб больш-менш раўнамерна па камісіях размяркоўваць законапраекты. А то бываюць перакосы — у адной камісіі 10-15 законапраектаў, а ў іншай зусім нічога няма, — патлумачылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

— Хоць у кожнай камісіі і ёсць свае кампетэнцыі, у прынцыпе любы дэпутат павінен працаваць аднолькава над любым законам. Таму не абавязкова, каб размеркаванне законаў дакладна адпавядала найменню камісіі. Асабліва часта такое бывае з законамі аб ратыфікацыі дамоў».

У прэс-службе дадалі, што многія папраўкі ў закон распрацоўваліся даўно, і гэтым займаўся іншы блок дэпутатаў — адказных за прамысловасць, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?