У лісце зазначаецца, што праграма шоу ўжо цалкам зацверджаная, у тым ліку і выступы ўсіх артыстаў у інтэрвал-актах. Арганізатары выказваюць спадзеў, што Беларусь вернецца на «Еўрабачанне» ў 2022-м, калі «сітуацыя ў краіне стабілізуецца».

Нагадаем, што ЕВС зняў з конкурсу «Галасы ЗМеста», палічыўшы іх песні палітычна ангажаванымі.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці прапанаваў, каб у якасці гасцей (г.зн. па-за конкурсам) на Еўрабачанні выступілі прадстаўнікі нашай краіны ў 2017 годзе Naviband, VAL, якія збіраліся ўдзельнічаць у мінулым годзе, а таксама оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Выканаўцы павінны былі праспяваць «Love Shine a Light». Пасля таго, як Вялікабрытанія перамагла з ёй на «Еўрабачанні-1997», яна стала гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?