Пра гэта паведамляюць «Мінск-навіны» са спасылкай на прэс-служба банка.

Злачынцы адпраўляюць у Viber падроблены дакумент — «Дамова на пераафармленне банкаўскага рахунка па страхавых рэквізітах» нібыта ад банка. У ім памылка ў назве банка і змазаная пячатка, аднак гэта заўважаюць не ўсе, і тады махляры пераконваюць пералічыць грошы на так званы абаронены рахунак, вярнуць грошы з якога немагчыма.

Таксама банку вядомыя выпадкі, калі аналагічны дакумент высылалі на электронную пошту кліента і прасілі звесткі банкаўскай карты альбо лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу.

У Беларусбанку падкрэсліваюць, што супрацоўнікі фінансавай установы не звязваюцца з кліентамі ні праз Viber, ні з дапамогай пошты і тым больш не адпраўляюць такім спосабам дакументы. У фінансавай установе рэкамендуюць пры сутыкненні з ашуканцамі не рэагаваць на іх заклікі і тэлефанаваць у кол-цэнтр Беларусбанка.