Фота Надзеі Бужан

Уначы і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца. Ноччу -4..+1°С, днём +3..+8°С, у Мінску, паводле meteoinfo.by, да +4°С.

У пятніцу без ападкаў і парывісты заходні вецер. Днём +6..+12°С, у Мінску +7..+9°С.

У суботу без ападкаў, вецер зменіцца на паўднёвы, днём ад +11 да +18°С. Яндэкс-надвор'е паведамляе пра +14°С у Мінску. У нядзелю будзе +15°С, а на наступны аўторак Яндэкс дае да +19°С.