32-гадовы хлопец са знаёмай сядзелі ў «Хондзе», яны выпівалі.

Тут патэлефаванала жонка і папрасіла, каб муж з'ездзіў у краму па сумесь для дзіцяці. Малады бацька адгукнуўся на просьбу.

Аднак далёка з'ехаць не змог. Рухаючыся ў двары, не даў рады кіраванню, выехаў за межы дарогі, наехаў на агароджу і ледзь не збіў дзвюх пажылых жанчын. А з месца ДТЗ парушальнік збег.

Такія паводзіны не спадабаліся той самай дзяўчыне. Яна патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра выпадак.

Супрацоўнікі ДАІ, што прыбылі на месца, хутка знайшлі хлопца. Простым вокам было бачна, што малады чалавек п'яны. Аднак ад праходжання асведчання ён адмовіўся і аказаў супраціў супрацоўнікам у бальніцы. Складзены тры пратаколы.