Фота Надзеі Бужан

Сёння на 10:00 на допыт выклікалі старшыню цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Выклікаюцца на допыты таксама праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, нагадвае spring96.org.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?