Фота The WSJ

Цяпер былы дом Харыс, кандамініум у Вашынгтоне, выстаўлены на продаж, паведамляе The Wall Street Journal.

Нерухомасць, якая выйшла на рынак за $1,995 мільёна, стане другой маёмасцю, якую Камала Харыс прадала з моманту яе інаўгурацыі.

Яе кватэра ў Сан-Францыска была прададзеная ў сакавіку за $860 тысяч, што нашмат больш, чым $489 тысяч, якія віцэ-прэзідэнт заплаціла за яе ў 2004 годзе. За кватэру ў Вашынгтоне, набытую ў 2017 годзе, Харыс заплаціла $1,775 мільёна.

У кватэры плошчай каля 158 квадратных метраў ёсць дзве спальні, дзве ванны і працоўны кабінет. Акрамя гэтага, у апартаментах драўляная падлога з натуральнага дубу, ванна ў стылі спа і кухня з італьянскай мэбляй. У будынку ёсць тэраса для грыля на даху, фітнэс-цэнтр, прыватная клубная зала і 25-метровы басейн з падагрэвам на даху. Да таго ж, у будынку ёсць сістэма фільтрацыі паветра, якая перашкаджае распаўсюджванню каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?