«Радыё Свабода»

«Дзяніс нават павесялеў, што не аднаму цяпер сядзець», — кажа жонка.

Па здароўі ён адчувае сябе нармальна. На ўмовы цяпер не скардзіцца. Раней у яго была халодная камера, дзе не зачынялася фортка.

Перадачы Івашыну перадаюць. Акрамя звычайных побытавых рэчаў ён прасіў прысмакі на Вялікдзень і сала. «Велікодныя яйкі нават не спрабавалі перадаць, бо іх не бяруць», — тлумачыць Вольга.

Гадзіннік на руку пакуль не ўдалося перадаць праз турэмныя абмежаванні.

Вядома, што лісты да палітвязня даходзяць і ад сваякоў, і ад сяброў. Але ад яго на волю пакуль нічога не прыйшло.

Следчыя дзеянні з Івашыным вялі толькі на самым пачатку. Ён адмовіўся даваць паказанні.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для бабулі. Яму выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле 365 — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне Івашына звязанае з ягоным апошнім расследаваннем пра былых украінскіх беркутаўцаў, што ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП. Журналіста затрымалі на наступны дзень пасля таго, як ён даў інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время» з нагоды гэтай ягонай працы.