Танкер сеў на мель на поўдні Суэцкага канала, амаль перагарадзіўшы яго, але судна ўдалося выцягнуць.

«Сапраўды, судна трохі села на мель, але інцыдэнт вычарпаны», — заявіла ria.ru крыніца ў адказ на пытанне аб тым, ці ёсць праблемы з танкерам Minerva Nike пад сцягам Грэцыі.

***

Нагадаем, што 23 сакавіка ў Суэцкім канале сеў на мель кантэйнеравоз «Ever given». Работы па разблакіроўцы цягнуліся некалькі дзён, а ў чарзе стаяла больш за 400 судоў. Страты сусветнага гандлю ацэньваліся ў 9 млрд даляраў у дзень.

Суэцкі канал у Егіпце даўжынёй 193 кіламетры злучае Міжземнае і Чырвонае мора. Гэта адзін з найважнейшых гандлёвых шляхоў у свеце, праз яго праходзіць каля 10% міжнароднага гандлю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?