Фота Надзеі Бужан

Міністр адукацыі Ігар Карпенка пракаментаваў сітуацыю. Яго словы цытуе тэлеграм-канал ведамства.

«У цяперашні час у Беларусі праводзіцца праца па вывучэнні дзейнасці ліцэяў, якія рэалізуюць праграму агульнай сярэдняй адукацыі, з мэтай выбудоўвання агульнай сістэмы іх функцыянавання, удасканалення уступнай кампаніі, вызначэння месца і ролі ліцэяў пры вышэйшых навучальных установах у г. Мінску, абласных і раённых цэнтрах, у складзе якіх маюцца або адсутнічаюць інтэрнаты.

У штогадовых планах аптымізацыі Мінскага гарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў, узгодненых Міністэрствам адукацыі, закрыцця альбо рэарганізацыі якіх-небудзь агульнаадукацыйных ліцэяў няма», — сказаў кіраўнік ведамства.