Аб выяўленні індыйскага штама стала вядома ў канцы сакавіка. Reuters са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Індыі паведамляла, што новы штам мае падвойную мутацыю. Пакуль ва ўладаў недастаткова інфармацыі для таго, каб выявіць простую сувязь паміж з'яўленнем мутацый і хуткім ростам выпадкаў захворвання ў некаторых індыйскіх штатах, пісала агенцтва.

Раней эпідэміёлаг, сябра Кансультатыўнага камітэта прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па каранавірусе Майкл Остэрхольм заявіў, што ў ЗША назіраецца ўжо чацвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Такую тэндэнцыю ён патлумачыў тым, што ў апошнія месяцы ў краіне з'явілася некалькі новых разнавіднасцяў каранавіруса, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу.

З пачатку пандэміі ў ЗША каранавірусам заразіліся больш як 30,7 млн чалавек, вынікае з даных Універсітэта Джонса Хопкінса. З гэтым паказнікам краіна займае першае месца ў свеце па колькасці хворых. Памерлі ад інфекцыі ў ЗША больш як 555 тыс. чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?