Мінскай чацвёрцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека, далі ад чатырох да пяці гадоў калоніі

Вераніка і Яўген распісаліся ў СІЗА-1 на Валадарскага на мінулым тыдні паміж пасяджэннем суда, дзе прагучалі апошнія словы абвінавачаных, і абвяшчэннем прысуду.

У адным з лістоў на свабоду, Жэня абмовіўся пра вяселле, а Вераніка падтрымала такую ідэю і ў зваротным лісце даслала бланк заявы ў ЗАГС.

На момант роспісу яны ведалі толькі аб магчымым тэрміне ў 4 гады калоніі агульнага рэжыму, які праз некалькі дзён быў абвешчаны ў судзе.

Як кажуць супрацоўнікі ЗАГС, такія падзеі апошнім часам не рэдкасць.

Для роспісу ў СІЗА трэба было атрымаць дазвол суддзі. На сам роспіс сыходзіць літаральна некалькі хвілін. Ніхто, акрамя пары, канвою і работніка ЗАГС не прысутнічае. Залежыць ад канвою, але ў найлепшым выпадку могуць даць трохі пагутарыць, абняцца, патрымацца за рукі, і то ў пальчатках і ахоўных экранах на галаве (у сувязі з COVID).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?